Паўторны ператрус адбыўся на кватэры Міколы Дземідзенкі

Ператрус праведзены на падставе крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі, паведамляе сайт Маладога Фронту.


Па словах Міколы Дземідзенкі, у яго сканфіскавалі старую расцяжку "Галадоўка", некалькі старых улётак і дакументаў.

"Нейкі час са мною кватэру здымаў Уладзь Яроменак — падазраваны па справе пра масавыя беспарадкі — відаць, гэта і ёсць прычына ператрусу", — кажа Мікола Демідзенка.

Гэта ўжо другі ператрус на кватэры маладафронтаўца, першы прайшоў у час адбыцця Дзеімідзенкам 15-сутачнага пакарання пасля выбараў.