Павел Барадзін можа сысці з пасады сакратара Саюзнай дзяржавы

Выданне сцвярджае, што найбольш верагодным пераемнікам Барадзіна з'яўляецца цяперашні паўнамоцны прадстаўнік прэзідэнта РФ у Прыволжскай федэральнай акрузе Рыгор Рапота. Газета таксама піша, што ініцыятыва замены Барадзіна належыць беларускаму боку.

Па дадзеных "МК", Барадзін "вельмі не хоча пакідаць пасаду, да якой ён грунтоўна прырос за доўгія гады". Але на лістапад гэтага года намечана пасяджэнне Вышэйшага дзяржаўнага савета саюзнай дзяржавы, і менавіта там павінна адбыцца ракіроўка.