Павысіўся памер працоўных і сацыяльных пенсій
Аляксандр Лукашэнка падпісаў раней адпаведны указ.
У выніку пенсіі павялічацца ў сярэднім на 13% - з 669 да 757 тыс. рублёў. Сацыяльныя пенсіі, у асноўным выплаты інвалідам, будуць набліжаныя да бюджэта пражытачнага мінімума – 343 тысяч рублёў. Павелічэнне складзе 10-15%.
Наступнае павышэнне запланавана на лістапад. Мяркуецца, што сярэдні памер пенсіі складзе 817 тысяч беларускіх рублёў, паведамляе БелаПАН.