Паўночная Карэя: Кім Чэн Ын стаў галоўнакамандуючым

Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі Паўночнай Карэі ўпершыню назвалі новага кіраўніка краіны Кім Чэн Ына "вярхоўным галоўнакамандуючым" яе шматлікімі ўзброенымі сіламі.


У галоўнай афіцыйнай газеце "Надон сінмун" выйшаў артыкул з заклікам да малодшага сына памерлага правадыра Кім Чэн Іра весці Паўночную Карэю да "вечнай перамогі", паведамляе ВВС.

Нагадаем, што аб смерці Кім Чэн Іра было абвешчана ў панядзелак, пасля чаго паўночнакарэйская прапаганда пачала называць Кім Чэн Ына "вялікім пераемнікам". Новаму правадыру яшчэ няма 30 гадоў.