Пенсіянер налавіў рыбы на 25 мільёнаў штрафу і два гады турмы
Два разы на працягу месяца затрымлівалі інспектары аховы прыроды браканьера-пенсіянера з Ляхавіцкага раёна , які лавіў рыбу электравудай.
Першы раз у ЗІЛе, на якім прыехалі браканьеры, прыродаахоўнікі знайшлі электравуду і 120 кілаграмаў рыбы. Праз месяц на тым жа вадаёме “рыбака” затрымалі з такім жа прыстасаваннем, а рыбы ў машыне было аж 180 кілаграмаў.
За страты, ннанесеныя прыродзе, пенсіянер павінен сплаціць дзяржаве 25 мільёнаў рублёў. А яшчэ суд асудзіў пенсіянера да двух гадоў турмы з адтэрміноўкай прысуду. Стары мог атрымаць за гэтае злачынства да шасці галоў зняволення. Але яго ўратавала шчырае пакаянне.