Пенсіянер страляў у бізнесмена, які прыпаркаваў машыну на газоне
Здарэнне адбылося ў горадзе Марыупалі Данецкай вобласці Украіны.
56-гадовы прыватны прадпрымальнік не захацеў выканаць патрабаванне пенсіянера прыбраць свой аўтамабіль з зялёнага газону (ён разгружаў тавар каля сваёй крамы). Пасля гэтага 76-гадовы мужчына схадзіў дахаты, узяў пнеўматычны пісталет і, вярнуўшыся, стрэліў у твар кіроўцы.
Як інфармуе УНІАН, на шчасце, куля не патрапіла ў вока. Бізнесмен здолеў забраць пісталет у пенсіянера і выклікаць міліцыю. Цяпер праводзіцца расследаванне. Стралку пагражае да 7 гадоў пазбаўлення волі.
Фота — bymedia.net