Пенсіянер захапіў сям'ю знаёмага і забіў дзяўчыну

Як паведамляе БЕЛТА, напярэдадні ўвечары 62-гадовы пенсіянер з вёскі Рулеўшчына ўварваўся ў хату свайго 58-гадовага знаёмага з суседняй вёскі Старая Беліца. Нападнік стаў пагражаць вяскоўцу і дзвюм яго дочкам нажом. Мужчына ў неадэкватным стане патрабаваў даць яму сустрэчу з рознымі дзяржаўнымі кіраўнікамі вышэйшага ўзроўню.

З хаты змагла ўцячы 17-гадовая дачка гаспадара. Яна і выклікала міліцыянтаў. Потым з дома змог уцячы і бацька сямейства. У хаце заставалася толькі яго старэйшая 20-гадовая дачка.

Каб захапіць нападніка, міліцыянты штурмавалі хату. Зламысніка затрымалі. А ў хаце знайшлі труп захопленай дзяўчыны з колата-рэзанай ранай.

Фота — 9-channel.com