Пенсіянеры-садаводы з Брытаніі выпадкова вырасцілі здаравенны куст канопляў

Мясцовыя паліцэйскія не паверылі вачам, калі проста пасярод сада пры адным з дамоў гарадка выпадкова пабачылі велізарны куст канопляў. Па словах праваахоўнікаў, такога яны яшчэ ніколі і нідзе не сустракалі, піша The Telegraf.

Як высветлілася, пажылая пара набыла куст на адным з распродажаў, нават не здагадваючыся, што гэта за расліна. Дзякуючы пяшчотнаму дагляду каноплі забуялі, чым вельмі цешылі гаспадароў, пакуль тыя не даведаліся ад паліцэйскіх, што насамрэч вырасцілі.