Пенсіянеры з 1 траўня па 30 верасня атрымліваюць льготы на праезд

У Беларусі пенсіянеры з 1 траўня па 30 верасня атрымліваюць 50-адсоткавую зніжку кошту праезду на прыгарадным транспарце. Адпаведны указ Лукашэнка падпісаў 29 красавіка, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Гэта права рэалізуецца на падставе праязных дакументаў, пры прад'яўленні пенсійных пасведчанняў.