Перасяленкі з Беларусі былі змушаныя жыць у лясным будане пад Калінінградам
Жыхаркі Беларусі хацелі стаць удзельніцамі дзяржпраграмы па добраахвотным перасяленні суайчыннікаў.
Атрымаўшы невялікія грошы ад продажу ў Мінску дома, у лістападзе 2012 года яны прыляцелі ў Калінінград, піша "Комсомольская правда". З сабой Наталля Анатолеўна і яе дачка Юля везлі дзвюх аўчарак, а таксама крыху грошай.
Зняўшы ў Калінінградзе кватэру, жанчыны пачалі пошук працы. Але працадаўцы, пачуўшы, што яны з Беларусі і ў іх няма дазволу на часовае пражыванне, казалі, што прымаць на працу не маюць права.
Праз нейкі час жанчынам прыйшлося з'ехаць з кватэры, бо грошай на арэнду ў іх не было. Праграма па перасяленні, на якую яны спадзяваліся, у вобласці не працавала. У выніку жанчыны з сабакамі апынуліся ў будане ў лесе.
Праз 10 дзён Наталлю разам з сабакамі забрала з будана паліцыя. Юля да таго часу ўладкавалася на працу, і ў лесе яе не было. У паліцыі жанчыне дапамаглі знайсці працу і месца ў інтэрнаце. Цяпер жанчыны чакаюць дазволу на часовае пражыванне.
Фота — kp.ru