Першую чаргу БТС-2 будуць запаўняць нафтай ўжо ў ліпені

Пра гэта сёння паведаміў REGNUM-Цэнтр спецыяліст па сувязях з грамадскасцю ААТ "Магістральныя нафтаправоды "Дружба" Віталь Жарынскі. Паводле яго слоў, ужо на ліпень намечана запаўненне першай чаргі БТС-2 нафтай.

Нагадаем, што ідэя стварэння БТС-2 паўстала ў студзені 2007 года, калі цераз рознагалоссі з Мінскам "Транснафта” прыпыніла экспарт нафты па трубаправодзе "Дружба" праз Беларусь. Нафтаправод БТС-2 павінен прайсці цалкам па расійскай тэрыторыі — ад Унечы (Бранская вобласць) да нафтаналіўнага тэрмінала ў порце Усць-Луга (Ленінградская вобласць). Разліковая магутнасць БТС-2 20-50 млн т нафты ў год. Плануецца, што на поўную магутнасць БТС-2 запрацуе ў канцы 2011 года.