Першы продаж беларускіх прадпрыемстваў прызначылі на лета
Яны ўключаны у новы план прыватызацыі, які ўжо фактычна гатовы. 20 лютага яго атрымае Аляксандр Лукашэнка.
Як паведамляе БелаПАН, у новы план уключана 190 адкрытых акцыянерных таварыстваў, з якіх 133 будуць прададзены сёлета. Пры гэтым 83 ААТ увайшлі ў новы план прыватызацыі са спіса тых прадпрыемстваў, якія не ўдалося прадаць у 2011 годзе. Больш як 40 прадпрыемстваў — цалкам новыя ў плане прыватызацыі.