Першы ў Еўропе сайт пра кепскія прадукты набірае рэкордную папулярнасць
Чэшскі інтэрнэт-партал Potravinynapranyri.cz са спісам неякасных прадуктаў, якія прадаюцца ў краіне, нядаўна быў створаны Міністэрствам земляробства.
Ён публікуе інфармацыю як пра неякасныя прадукты, так і пра фальсіфікаваныя ды небяспечныя. Такім чынам дзяржаўныя органы спрабуюць паўздзейнічаць на нядобрасумленных вытворцаў і прадаўцоў.
Як адзначае РІА "Новости", у Еўропе дагэтуль падобнага праекту не было — Чэхія першай стварыла такі інтэрнэт-партал.