Першым намеснікам міністра ўнутраных справаў стаў выхадзец з КДБ
Аляксандр Лукашэнка прызначыў першага намесніка міністра ўнутраных справаў.
Як паведамляе БелаПАН, ім стаў Ігар Шуневіч. Да гэтага прызначэння ён узначальваў упраўленне па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасцю КДБ. Раней праходзіў службу ў сістэме МУС.
Падча спрызначэння новага намесніка міністра Лукашэнка адзначыў, што праца ў КДБ дала Шуневічу магчымасць убачыць знутры ўсе праблемы Міністэрства ўнутраных справаў.
Нагадаем, 16 студзеня ўказам Лукашэнкі першы намеснік міністра ўнутраных справаў палкоўнік Алег Пякарскі быў адпраўлены ў адстаўку. Яго звольнілі ў запас Узброеных сіл за здзяйсненне ўчынкаў, якія дыскрэдытуюць званне супрацоўніка міліцыі.
Два гады таму Ігар Шуневіч даваў інтэрв'ю Еўрарадыё: “Мы маем права праводзіць выведку ў праваахоўных органах”