Пётр Пракаповіч больш не старшыня Нацбанку

Пры гэтым кіраўнік краіны заявіў, што Пракаповіч будзе задзейнічаны ў інтарэсах дзяржавы пасля праходжання медыцынскай рэабілітацыі, паведамляе БЕЛТА. Чым менавіта будзе займацца Пётр Пятровіч пасля таго, як паправіць здароўе, не ўдакладняецца.

Нядаўна выканаўцам абавязкаў старшыні праўлення Нацыянальнага банка быў прызначаны Юрый Алымаў. Што да Пракаповіча, то ўвесну ён перанёс складаную аперацыю на сэрцы, пасля чаго сышоў на доўгатэрміновы бальнічны.