Пікет салідарнасці забаранілі, бо "палітычных зняволеных у Беларусі няма"

Пікет меўся адбыцца на гарадскім стадыёне горада. Прычына адмовы - неадпаведнасць мэты заявы.

"У сувязі з заяўленай мэтай правядзення мерапрыемства райвыканкам змушаны Вас папярэдзіць, што палітычных зняволеных у Беларусі няма", - гаворыцца ў адказе за подпісам старшыні Даманеўскага.

Нягледзячы на адмову актывісты маюць намер працягваць акцыі салідарнасці з арыштаванымі і абвінавачанымі ў сувязі з падзеямі 19 снежня. Так, амаль штодзённа ў Слуцку з'яўляюцца плакаты з патрабаваннем свабоды Уладзіміру Някляеву, паведамляе zapraudu.info