Пілот, які разбіўся пад Хойнікамі, быў судзімы за парушэнне правіл палётаў
Пра гэта паведаміў прэс-сакратар транспартнай міліцыі Аляксандр Марчанка.
Нагадаем, што аднаматорны аднамесцавы самалёт 31 траўня зваліўся ў Хойніцкім раёне каля вёскі Іванаўка. 46-гадовы пілот пры падзенні загінуў. Самалёт належаў ЗАТ "Белавіёніка" і праводзіў апыленне зямельных угоддзяў камунальнага сельскагаспадарчага ўнітарнага прадпрыемства "Судкова".
Як паведамляе БЕЛТА, самалёт быў выпушчаны ў Расіі ў 2007 годзе.
Фота — 112.by