Пінская дзіцячая бальніца атрымае грошы, заробленыя на суботніку

Каля 1 мільярда рублёў, якія пінчукі зарабілі на красавіцкім суботніку, пойдуць на патрэбы пінскай дзіцячай бальніцы. На атрыманыя сродкі кіраўніцтва лякарні плануе пераабсталяваць адзяленні інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі.
Варта дадаць, што і сама дзіцячая бальніца ў Пінску была пабудавана за савецкім часам за грошы, заробленыя на суботніках.