Пінская пракуратура незадаволеная працай эканамічнай міліцыі
Пра гэта паведамляе тэлеканал “Пінск”.
Намеснік пракурора горада Дзмітрый Ліра на адмысловым паседжанні гарвыканкама заявіў, што ў Пінску фактычна няма службы барацьбы з эканамічнай злачыннасцю. Па словах пракурора, ад пачатку года 11 супрацоўнікаў пінскага аддзела барацьбы з эканамічнымі злачынствамі здолелі выявіць толькі аднаго злачынцу.