Пінскіх злодзеяў спрабуюць запалохаць відэакамерамі

З гэтай нагоды ў гарадской пракуратуры адбылася каардынацыйная нарада з удзелам прадстаўнікоў праваахоўнікаў, мясцовых уладаў і прадпрыемстваў. Па словах пракурораў, у горадзе "цягнуць" усё, што "дрэнна ляжыць": дзяржаўную, грамадскую і прыватную маёмасць.

Каб напалохаць злодзеяў, праваахоўнікі прапануюць усталёўваць у дварах, на тэрыторыях прадпрыемстваў і ўстановаў камеры відэаназірання.

Фота — bymedia.net