Пінскія мастакі зладзілі выставу памяці спачылага калегі

Аўтары выставы Валянцін Трусаў і Сяргей Харашаўцаў прадставілі больш за сотню графічных работ і ўзораў керамікі, на якіх адлюстравана сталіца Палесся.

Яўген Шатохін — сябра Беларускага саюза мастакоў і мастацкай суполкі “Пагоня”, грамадскі і палітычны дзеяч беларускага адраджэння. Ён раптоўна памёр сёлета 22 студзеня ў Пінску на 65 годзе жыцця.