Пінскія міліцыянты знішчылі плантацыю канопляў, якія раслі проста на вуліцы
Супрацоўнікі Пінскага гараддзела міліцыі знайшлі плантацыю канопляў.
Цікава, што траўка спакойна расла проста ў горадзе на вуліцы Касманаўтаў. Каб ніхто не “паляцеў у космас” ад вясёлай травы, міліцыянты сабралі і спалілі 520 кг знойдзеных канопляў.