Пінскія памежнікі вырашылі жорстка караць парушальнікаў беларускай мяжы
Першымі "ахвярамі" рашэння сталі чацвёра ўкраінскіх рыбакоў, якіх праз суд дэпартавалі на радзіму і забаранілі ўезд у Беларусь на два гады.
Пры парушэнні рашэння суда гэтых дэпартантаў чакае да 5 гадоў турмы. Яшчэ два ўраінскіх нелегала чакаюць прысуду.
Як паведамляе газета "Вечерний Брест" кіраўніцтва дзяржаўнага памежнага камітэту вырашыла больш жорстка караць парушальнікаў беларускай мяжы з-за нахабных дзеянняў нашых суседзяў, якія робяць набегі на беларускія лясы і крадуць прыродныя багацці. Апошні падобны выпадак адбыўся ў лютым, калі ў Палескім лясгасе ўкраінцы ссеклі тры гектары лесу.