Пінскія памежнікі затрымалі невыязнога беларуса
Здарылася гэта ў шасці кіламетрах ад беларуска-украінскай мяжы, у вёсцы Залядынне.
Як паведамляе сайт Дзяржаўнага памежнага камітэта, 37-гадовы беларус спрабаваў незаконна патрапіць у суседнюю дзяржаву. Ён ведаў, што з-за судзімасці за крадзёж яму быў абмежаваны выезд за мяжу. Парушальніку вынеслі афіцыйнае папярэджанне.
Фота — bymedia.net