Пірацкім у Беларусі з'яўляецца больш за 80% праграмнага забеспячэння

Як паведамляе infobank.by, такая заява прагучала на пленарным паседжанні VIII Міжнароднага Форума па банкаўскіх інфармацыйных тэхналогіях "БАНКІТ`11".

Карпарацыя Microsoft прааналізавала сітуацыю з ліцэнзійным праграмным забеспячэннем у Беларусі. Выявілася, што кампаніі часта купляюць камп'ютары без папярэдняга аналізу і разумення, якія задачы гэтыя камп'ютары будуць выконваць. Часта набываюць камп'ютары з ужо ўсталяванымі нелегальнымі праграмамі. Нярэдка самі супрацоўнікі ставяць на працоўныя камп'ютары пірацкія праграмы.