Пісьменніца Алена Брава атрымала медаль імя Канстанціна Сіманава
Гэтак яе ўзнагародзіла Міжнародная асацыяцыя пісьменнікаў-баталістаў і марыністаў, якая базуецца ў Маскве.
Як паведамляе сайт ex-Рress, пісьменніца, якая жыве ў Барысаве, атрымала ўзнагароду за аповесць "Дараванне". Твор быў апублікаваны ў часопісе "Маладосць" на пачатку 2011 года. У перакладзе на рускую мову твор з'явіўся ў шостым нумары расійскага часопіса "Сибирские огни" (Новасібірск).
Медалём імя Сіманава адзначаюць літаратараў, якія ўздымаюць у сваіх творах героіка-патрыятычную тэматыку.