Playboy распрануў спартсменак зборнай Нямеччыны (фота)
Пяць прыгожых нямецкіх дзяўчат напярэдадні Алімпійскіх гульняў у Лондане агаліліся для гэтага мужчынскага часопіса.
На гэты крок рашыліся гімнастка Рэгіна Сяргеева, плыўчыха Ангела Маўрэр, хакеістка на траве Крысціна Шутцэ, скакуха ў ваду Крысцін Штоер і майстар спартыўнай стральбы Беатэ Гаўс.
На вокладцы Playboy змешчаны надпіс: "Пяць залатых прычын, каб правесці лета каля тэлевізара".
Падобныя выпадкі распранання спартсменак здараюцца не так ужо і рэдка. Вясной сёлета 12 прадстаўніц брытанскай алімпійскай зборнай па водных відах спорту зладзіла эратычную фотасесію для выдання Daily Mail у байсейне, адзначае сайт delfi.lv.
