Пляменнік Уга Чавеса згуляў у пейнтбол у Слоніме (фота)

Турнір быў прысвечаны 5-годдзю пейнтбола ў Слоніме, паведамляе сайт region4.by. Першапачаткова да ўдзелу заяўляліся 13 каманд, але даехалі толькі 8, у тым ліку адна замежная — з Расіі. Меркавалася, што будзе яшчэ каманда з Венесуэлы, але з венесуэльцаў прысутнічаў толькі адзін гулец — пляменнік самога прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса. Ён даведаўся пра турнір у Слоніме выпадкова, калі венесуэльская каманда была на спаборніцтвах у Мінску. Як чалавек, захоплены пейнтболам, вырашыў паўдзельнічаць і ў слонімскім турніры.

Фота — gs.by