Польшча пратэстуе супраць рускіх класаў у польскай школе Гродна
Амбасада Польшчы накіравала Беларусі афіцыйную ноту пратэсту.
Пра гэта паведамляе "Польскае радыё для замежжа" са спысылкай на Міністэрства замежных справаў Польшчы. Польскія дыпламаты адзначаюць, што яны сур’ёзна занепакоенае намерам стварыць два рускамоўныя класы ў школе №36 у Гродне з польскай мовай навучання.
У ноце нагадваецца, што беларускія ўлады пісьмова гарантавалі, што гэтая школа будзе польскамоўнай. МЗС падкрэслівае, што будаўніцтва школы поўнасцю фінансавалася польскім бокам.
Супраць увядзення рускай мовы ў польскую школу пратэстуюць сябры Саюзу палякаў у Беларусі і бацькоўскі камітэт дзяцей, якія навучаюцца ў школе №36 у Гродне. Паводле звестак МЗС, петыцыю падпісалі 260 бацькоў.