Польшча жадае супрацоўнічаць з Беларуссю ў рамках Усходняга партнёрства

Прадстаўнік МЗС Польшчы па дзейнасці ініцыятывы Еўрасаюза "Ўсходняе партнёрства" Анджэй Цешкоўскі заявіў польскаму Інфармацыйнаму радыёагентству 15 лютага, што яго краіна не жадае адмаўляцца ад супрацоўніцтва з Беларуссю, але тая сама сябе ізалюе, праводзячы палітыку рэпрэсій, паведамляе БелаПАН.

"Мы не маем намер выключаць беларускіх суб'ектаў і няўрадавыя арганізацыі, тым больш што праект датычыцца супрацоўніцтва менавіта з імі", — сказаў Цешкоўскі.

Ён падкрэсліў, што выключэнне Беларусі з праекта ЕС, накіраванага на Ўсход, абмежавала б магчымасць супрацоўніцтва беларускай грамадскай супольнасці з арганізацыямі ў Еўрасаюзе, у тым ліку польскімі.