Польскага кампазітара ў Вялікім тэатры прынялі за кіраўніка ЦВК
Вядомага польскага кампазітара Кшыштафа Пендэрэцкага ў Вялікім тэатры ў Маскве асвісталі.
Прычынай стала памылка: яго прынялі за краўніка расійскага Цэнтравыбаркаму Уладзіміра Чурава, паведамляе РБК. Інцыдэнт адбыўся ў рамках фэсту "Залатая маска", падчас оперы Радзівона Шчадрына "Мёртвыя душы".
Нагадаем, што Чураў стаў антыгероем у вачах грамадскасці і асабліва апазіцыі пасля масавых фальсіфікацый падчас выбараў у Дзярждуму. Дарэчы, кіраўнік расійскага ЦВК сапраўды падобны да знакамітага польскага кампазітара.