Польская фірма выпускае прадукцыю пад бел-чырвона-белым сцягам (фота)
Фірма Smile з мясцовасці Шчытна змяшчае на сваёй электрычнай прадукцыі бел-чырвона-белы сцяг.
Гэтак вытворцы пазначаюць надпісы для беларускамоўных спажыўцоў. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла Ганна Куляшэвіч з Познані. Чайнік з бел-чырвона-белым сцягам і тэхнічнымі характарыстыкамі на беларускай мове на пакунку набыў яе тата.