Польская фура выехала на сустрэчную і перакулілася на Opel (фота)

Фура MAN з паўпрыцэпам неспадзявана выехала на сустрэчную паласу. Мяркуецца, што малады кіроўца, 24-гадовы грамадзянін Польшчы, няправільна выбраў бяспечную хуткасць і не ўлічыў складаныя ўмовы надвор'я. 

Фура сутыкнулася з Volkswagen Passat і Opel Sintra. Апошні легкавік выляцеў у кювет, дзе на яго ўпаў прыцэп MAN. 30-гадовы жыхар Брэста, які кіраваў Opel, загінуў на месцы здарэння, інфармуе сайт onliner.by.

Фота — gaibrest.by