Польская пракуратура абвінаваціла двух афіцэраў у крушэнні самалёта Качыньскага
Іх імёны не называюцца.
Вядома толькі, што афіцэры абвінавачваюцца ў неналежным выкананні абавязкаў па падрыхтоўцы палёту прэзідэнцкага лайнера ў Смаленск. Абвінавачаным пагражае да трох гадоў турмы, перадае польскі тэлеканал TVN-24.
Катастрофа самалёта прэзідэнта Польшчы адбылася 10 красавіка 2010 года ля аэрадрома “Паўночны” пад Смаленскам. На борце знаходзіліся 96 чалавек, у тым ліку 88 членаў афіцыйнай польскай дэлегацыі на чале з прэзідэнтам Лехам Качыньскім. Усе яны загінулі.