Польскі амбасадар у Латвіі падтрымаў санкцыі супраць Мінску

Пра гэта дыпламат заявіў у інтэрв'ю газеце Latvijas Avize. Па яго словах, якія перадае "Хартыя'97", каля беларускага кіраўніка ёсць круг бізнэсоўцаў, якія фінансуюць яго. Навакоўскі падкрэсліў, што самым эфектыўным сродкам уплыву на недэмакратычныя рэжымы з'яўляецца пазбаўленне іх падтрымкі з боку спонсараў.

Нагадаем, пытанне пра пашырэнне санкцый супраць беларускага рэжыму будзе разглядацца Саветам міністраў замежных справаў ЕС у канцы сакавіка.