Польскі эксперт: Лукашэнка прадасць Расіі "фамільныя каштоўнасці"

Як заявіў 1 красавіка ў гутарцы з ІА REGNUM  эксперт аналітычнага цэнтра "demosEUROPA - Цэнтр еўрапейскай стратэгіі ў Польшчы" Адам Балцэр, Аляксандр Лукашэнка "сам абмежаваў сабе поле для манеўраў, звярнуўшыся да фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў". "Дарога на Захад практычна зачыненая. Ён можа паспрабаваць выратаваць эканамічную сітуацыю ў краіне, дамаўляючыся з Кітаем, Іранам, Венесуэлай і Ўкраінай. Але яны не з'яўляюцца сур'ёзнай альтэрнатывай Маскве. Думаю, што Бацьку прыйдзецца прадаць Расіі частку "фамільных каштоўнасцяў", гэта значыць стратэгічныя кампаніі. Аднак ён будзе змагацца як леў, каб захаваць як мага большую незалежнасць", - заявіў эксперт.