Польскі эксперт: Толькі крызіс прымусіць Лукашэнку пайсці на саступкі

Пра гэта 11 сакавіка ў інтэрв'ю польскаму парталу nowosci.com.pl заявіў прафесар Торуньскага універсітэта Мікалая Каперніка Аркадыюш Чволк.

"У існуючых умовах толькі сур'ёзны эканамічны крызіс можа прымусіць прэзідэнта Беларусі пайсці на саступкі ў пытанні дэмакратызацыі краіны і пачаць шукаць шляхі дыялогу з апазіцыяй", — заявіў ён.

Аднак эксперт сумняецца, што ЕС адважыцца на маштабныя эканамічныя санкцыі. "Не толькі з-за таго, што не хоча наносіць удар па грамадскасці, але і з прычыны эканамічных інтарэсаў асобных краін ЕС у Беларусі", — адзначыў ён.

У ліку гэтых інтарэсаў — вяртанне раней выдадзеных Беларусі крэдытаў. Чволк апісаў беларускую схему запазычанняў так: "Лукашэнка прытрымліваецца прынцыпу раловера доўгу: пазычае сумы ў ЕС, каб аплаціць імі расійскія крэдыты, а каб аддаць пазыкі Еўрасаюзу, бярэ крэдыты ў Расіі".