Польскі суд чакае з Беларусі дадатковых звестак пра Ларана Арыніча

Пра гэта паведаміў у інтэрв'ю газеце "СБ. Беларусь сегодня" старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў.

Паводле яго словаў, летась акруговаму суду ў Радаме была прадастаўленая поўная інфармацыя "аб супрацьпраўнай дзейнасці Арыніча". Аднак палякі просяць дадатковую інфармацыю і цяпер Следчым камітэтам рыхтуецца адказ на гэты запыт.

Нагадаем, 25 кастрычніка 2010 года на фабрыцы “Пінскдрэў ДСП” адбыўся выбух. Загінулі 14 чалавек, а яшчэ 21 рабочы атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Крымінальная справа ў адносінах былога гендырэктара "Пінскдрэву" Ларана Арыніча была вылучана ў асобную вытворчасць.

Спачатку супрацоўнікі праваахоўных органаў паведамлялі, што Ларан Арыніч з іх ведама знаходзіцца на лячэнні ў Польшчы. Аднак у жніўні 2011 года ён быў абвешчаны ў вышук. У жніўні 2012-га яго затрымала польская паліцыя ў арандаваным доме ў горадзе Радам. З Беларусі ў Польшчу былі накіраваныя дакументы аб экстрадыцыі Арыніча.


У Польшчы затрымалі былога гендырэктара "Пінскдрэву" Ларана Арыніча