Польскі журналіст склаў "даведнік хабараў" на мяжы з Украінай
Ён праводзіў эксперымент у шасці пунктах пропуску.
Як паведамляе тэлеканал TVN24, працаўнікі памежнай службы Украіны прапускаюць аўтамабілістаў без чаргі да мяжы з Польшчай за хабары ў памеры ад 6 да 60 долараў. Самым танным для журналіста быў праезд праз пункт пропуску ў Львоўскай вобласці, а самы дарагі — у Валынскай. Ён адзначае, што хабары дазволілі яму сэканоміць у чэргах 20 гадзінаў.