Поўнае месяцовае зацьменне можна будзе назіраць сёння ўвечары
Зацменне пачнецца ў 22 гадзіны 24 хвіліны, дасягне максімуму ў 23 гадзіны 13 хвілін.
Поўная фаза доўжыцца 1 гадзіну 40 хвілін. Зацьменне будзе адбывацца ў той час, калі Зямля максімальна аддаленая ад Сонца, Месяц знаходзіцца вельмі нізка над гарызонтам, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА у абсерваторыі БДУ.
Гэта месяцовае зацьменне яшчэ называюць "вялікім", паколькі цень Зямлі патрапіць не проста ў цэнтр дыска Месяца, а яшчэ і з невялікім зрушэннем ў бок больш светлай (паўднёвай) часткі. Такім чынам, Месяц пацямнее наколькі гэта магчыма. Убачыць гэту незвычайную з'яву змогуць жыхары Еўропы, Новай Зеландыі, Аўстраліі, Азіі, Афрыкі і ўсходняй частцы Паўднёвай Амерыкі.