Прадавец аддаваў знаёмым тэлевізары з крамы за паўцаны, а грошы браў сабе
Спрытны малады чалавек працаваў прадаўцом у краме побытавай тэхнікі ў Магілёве.
24-гадовага магілёўца асудзіў суд Ленінскага раёна Магілёва за растрату даручанай маёмасці і за здзяйсненне растраты паўторна.
Як паведамляе БелаПАН, раней асуджаны мужчына працаваў прадаўцом у адной з прыватных крамаў. Ён прапанаваў свайму знаёмаму набыць са зніжкай 50% вадкакрышталёвы тэлевізар "Самсунг", які каштаваў больш за 4 мільёны рублёў. Атрыманыя 2 мільёны рублёў прадавец не паклаў у касу крамы, а патраціў на асабістыя патрэбы.
За люты-сакавік магілёвец падобным чынам прадаў яшчэ тры тэлевізары, а грошы прысабечыў.
Маладога чалавека асудзілі на два гады і адзін месяц агульнага рэжыму.
Фота — news.pcshop.ua