Прадпрыемствы Віцебска збіраюць грошы для вяртання хлопчыка з Азербайджана
Адміністрацыя Першамайскага раёна разаслала зварот з просьбай аказаць фінансавую дапамогу маці, якая спрабуе вярнуць у Беларусь свайго 16-гадовага сына.
Ён нарадзіўся ў сям'і беларускі і грамадзяніна Азербайджана, ды быў зарэгістраваны ў Віцебску. У 1999 годзе жанчына адправіла сына да сваякоў памерлага мужа ў Азербайджан да дасягнення школьнага ўзросту. Аднак яна захварэла і змагла паехаць па сына толькі ў 2009-м, але яго ёй не аддалі, бо азербайджанскі суд паспеў пазбавіць яе бацькоўскіх правоў.
Як паведамляюць "Народныя навіны Віцебска", беларуска збіраецца звярнуцца да старшыні Судовай калегіі Азербайджана для адмены гэтага рашэння, як неабгрунтаванага. Для таго, каб паехаць у Азербайджан, жанчыне трэба каля 16 мільёнаў рублёў.