Прадпрымальнікі Чэрвенскага рынку сталіцы рыхтуюцца да страйку

Як паведамляе БелаПАН, удзельнікі сходу прынялі рэзалюцыю, у якой абвясцілі пра перадстрайкавы стан з сённяшняга дня. Свае намеры яны патлумачылі тым, што "гарадскія ўлады ігнаруюць справядлівыя патрабаванні прадпрымальнікаў і простых людзей".

Нагадаем, што Чэрвенскі рынак зачыняюць. Кіраўнік Мінгарвыканкаму ў чэрвені абяцаў прадпрымальнікам, што знойдзе новае месца для рынку.

Аднак 31 кастрычніка чыноўнікі паведамілі прадпрымальнікам, што будаўніцтва новага рынку яшчэ не пачатае, бо на гэта не былі прадугледжаныя бюджэтныя сродкі. Гандлярам параілі перайсці на іншыя рынкі, аднак большасць арандатараў гандлёвых кропак гэтая прапанова не спадабалася.

Новы рынак старшыня Ладуцька паабяцаў пабудаваць праз паўтара-два гады. Прадпрымальнікі лічаць сябе падманутымі.