Прафесійна-тэхнічныя вучэльні разлічваюць на замежных студэнтаў
Такім чынам мінскія ўлады хочуць зарабіць валюту.
На думку намесніка старшыні Мінгарвыканкама Ігара Карпенкі, найперш у мінскія вучэльні і каледжы маглі б прыехаць навучэнцы з суседніх краінаў.
Карпенка: "У нас сёння ёсць сістэма прафесійна-тэхнічнай адукацыі. У суседніх з намі краінах няма гэтай сістэмы. Мы адзіныя на постсавецкай прасторы, хто захаваў гэтую сістэму паўнавартасна. Толькі цяпер дзесьці зародкі з'явіліся. Ну добра, дапусцім з Расіяй у нас дамоўленасці — яны могуць бясплатна ў нас вучыцца. А Украіна сёння хіба не мае патрэбу ў кадрах? Мы што, не можам там валюту зарабляць?"