Прагноз змены крэдытнага рэйтынгу Мінска — "негатыўны"
Служба крэдытных рэйтынгаў Standard & Poor's панізіла доўгатэрміновы крэдытны рэйтынг Мінска з "В+" да "В"; прагноз змены рэйтынгу — "Негатыўны".
Пра гэта 16 сакавік паведамляецца ў прэс-рэлізе на афіцыйным сайце арганізацыі.
Служба крэдытных рэйтынгаў адзначае, што паніжэнне рэйтынгу Мінска абумоўлена паніжэннем суверэнных крэдытных рэйтынгаў Беларусі. Такая залежнасць тлумачыцца "вертыкальным" характарам сістэмы, "у якой вядуць сваю дзейнасць беларускія рэгіянальныя і мясцовыя органы ўлады".