Пракуратура пагадзілася зняць абвінавачванні з былога кіраўніка МВФ

Аб гэтым паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на адвакатаў Строс-Кана, якiя накiравалi хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу іх падабароннага. Нагадаем, што Дамінік Строс-Кан, які займаў у той момант пасаду дырэктара-распарадчыка МВФ, быў узяты пад варту ў Нью-Ёрку 14 траўня 2011 года па падазрэнні ў згвалтаванні пакаёўкі гатэля Sofitel. Строс-Кан сваю віну катэгарычна адмаўляў.