Пракуратура прапануе адсяляць кантрабандыстаў далей ад мяжы
І рабіць гэта ў судовым парадку.
Кантрабанда, браканьерства, парушэнне правілаў дарожнага руху. Як з імі змагацца эфектыўна? Адсяляць парушальнікаў у судовым парадку далей ад мяжы, паведамляе тэлеканал АНТ.
Такая прапанова прагучала з боку пракуратуры Гродзенскай вобласці:
Пракуратура: "Гэта толькі прапанова разглядзець пытанне ў заканадаўчым парадку гэтай меры да тых, хто пераўтварыў сваё жыллё ці пабудовы, якія непасрэдна знаходзяцца ля мяжы, у перавалачныя пункты для кантрабандыстаў. Наколькі гэта будзе прынята ці здзейснена, гэта пытанне далёка не сённяшняга дня".
Наколькі гэта законна? Людзей жа высяляюць з кватэраў за нявыплату камунальных — адказваюць Еўрарадыё ў пракуратуры.
Калі такія метады папярэджання кантрабанды ёсць у іншых краінах, то будзе вывучацца гэты досвед і тое, наколькі ён адпавядае міжнародным прававым нормам.
Браканьераў і парушальнікаў Правілаў дарожнага руху высяляць не прапаноўвалі, удакладняюць ў пракуратуры Гродзенскай вобласці.
Фота — bymedia.net