Пракуратура знайшла экстрэмізм на сайце фанатаў ФК "Гомель"

На даменным імі таксама размешчаная інтэрнэт-крама. Сярод яе тавараў пракуроры знайшлі экстрэмісцкую атрыбутыку, паведамляе БЕЛТА. Цяпер праваахоўнікі шукаюць уладальнікаў і адміністратараў сайта. 


Дарэчы, адміністрацыйнае пакаранне атрымаў ужо спецыяліст па працы з гомельскімі заўзятарамі. Ён распаўсюджваў прадукцыю з малюнкамі, якія прапагандуюць культ гвалту і жорсткасці. Яны былі размешчаныя на фоне гомельскага герба і эмблемы футбольнага клуба. 


Пракуратура вынесла афіцыйнае папярэджанне дырэктару футбольнага клуба "Гомель", які не пракантраляваў свайго падначаленага.