Праляскоўскі: У Беларусі з'явіцца партыя з больш чым 230 тысячамі членаў

Паводле слоў Алега Праляскоўскага, гэтае рашэнне можа быць прынятае на бліжэйшым з'ездзе "Белай Русі". Ён лічыць, што з пераўтварэннем грамадскага аб'яднання ў палітычную партыю "прынцыпова зменіцца характар палітычнага ландшафту нашай краіны". "Калі сёння найбуйнейшая партыя налічвае толькі каля 20 тысяч членаў, то... з'явіцца партыя з больш чым 230 тысячамі членаў", — цытуе словы Праляскоўскага БЕЛТА.

Адзначым, што ад пачатку стварэння эксперты называюць "Белую Русь" "партыяй улады". Грамадскае аб'яднанне было створана ў лістападзе 2007 года. Яго пераўтварэнне ў палітычную партыю неаднаразова адкладалася.

Фота — bymedia.net