Праваабаронцы звярнуліся ў Генпракуратуру з просьбай абараніць Міхалевіча

"Беларускі Хельсінкскі Камітэт" просіць правесці дбайную праверку па фактах ужывання ў дачыненні да палітыка катаванняў, а таксама праверыць законнасць яго крымінальнага пераследу, следчых і аператыўных мерапрыемстваў.

"Мы асцерагаемся, што на Міхалевіча органамі КДБ і службовымі асобамі, датычнымі да гэтых катаванняў, можа быць аказаны ціск. У сувязі з чым просім прыняць у дачыненні да Міхалевіча неабходныя і эфектыўныя меры абароны, прадугледжаныя заканадаўствам Рэспублікі Беларусь", - сказана ў тэксце звароту, паведамляе сайт БХК.